|
28-га сакавіка а 18.00 у сядзібе Партыі БНФ (вул. Машэрава, 8) адбудзецца прэзэнтацыя біяграфічнага фільму аб каталіцкім палітыку і філёзафе з Бразіліі – доктары Плініё Карэа дэ Алівейры (1908 – 1995), а таксама яго фундамэнтальнай працы "РЭВАЛЮЦЫЯ І КОНТРРЭВАЛЮЦЫЯ". Плініё Карэа дэ Алівейра (1908 – 1995) – аўтар 15 кніг, больш чым за 2 500 тысяч артыкулаў і эсэ: кіраваў кафедрай Новай Гісторыі Пантыфікальнага Каталіцкага Універсітэта ў Сан-Паўла, Бразілія.
"Рэвалюцыя і Контррэвалюцыя" ўяўляе сабой аналіз рэвалюцыйнага працэсу, пачынаючы ад дэкадэнсу канца сярэднявечча, праз квазі-паганскі рэнесанс і псеўда-рэфармацыю, крывавую Францускую Рэвалюцыю, ажно да атэістычнага камунізму і стала ідэйным фундаментам дзеля стварэння найбольшай у свеце сеткі аўтаномных аныткамуністычных арганізацый, існуючай у 25 краінах на 6 кантынентах: Таварыства Абароны Традыцыі, Сям’і і Ўласнасці (TFP), прэзідэнтам якой ён быў ад пачатку існавання ў 1960 г. да сваёй смерці ў 1995 г. Яго слова і пяро заўжды былі адданыя хрысціянскай цывілізацыі, а выказванне Апостальскай Сталіцы, што датычыць найбольш распаўсюджанай кнігі прафесара Алівейры Свабода Касцёла ў камуністычнай дзяржаве, можна таксама ўжыць у апісанні ўсёй яго інтэлектуальнай творчасці: “найвярнейшае рэха ўсіх дакументаў Магістэрыум Касцёла”.
Кнігу можна будзе набыць пасьля прэзэнтацыі.
|